?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

КГБ працуе на Зянона


Весёлая і аптымістычная песьня ад Вінцэнта :)

Comments

( 12 comments — Leave a comment )
voranau
Nov. 8th, 2012 04:51 pm (UTC)
калі няма чаго сказаць, то заўжды можна паспрабаваць пасьмяяцца.
poczobut
Nov. 8th, 2012 05:39 pm (UTC)
Па-мойму пасьмяяцца ўдалося.
voranau
Nov. 8th, 2012 05:44 pm (UTC)
Па-мойму стары, выпрабаваны мэтад супраць Пазьняка не спрацоўвае.
poczobut
Nov. 8th, 2012 05:49 pm (UTC)
Сусветня змова спецслужбаў і іншых таемных сілаў? :)
voranau
Nov. 8th, 2012 05:51 pm (UTC)
То бок, вы лічыце, што лукашэнкаўскае КДБ не займаецца змовамі і правакацыямі?

Маю яшчэ іншае пытаньне. Што вы мяркуеце наконт ідэі ператварэньня Курапатаў у польскі мэмарыял?
poczobut
Nov. 8th, 2012 06:45 pm (UTC)
Займаецца, але гэта не азначае, што можна вось так лёгка кідацца абвінавачаннямі а потым спаслацца на ананімную крыніцу.


Нічога не чуў, пра ідэю пераўтварэння Курапатаў у польскі мемарыял. Думаю, што такой ідэі ўвогуле не існуе. Там пахаваны людзі розных нацыянальнасцяў, у тым ліку палякі. Курапаты так сама ўзгадваюцца як адно з магчымых мейсцаў пахавання польскіх афіцэраў. Не больш, але і не менш.

voranau
Nov. 8th, 2012 06:47 pm (UTC)
На якой падставе ўзгадваюцца і ці дастаткова гэтага для ўсталяваньня мэмарыяльнага знаку, які не ўпісваецца ў канцэпт народнага мэмарыялу?
poczobut
Nov. 8th, 2012 06:55 pm (UTC)
На такой падставе, што апошнія звесткі пра афіцэраў - дакумант аб іх этапаванні ў Мінск. Таму хучэй за ўсё пахаваныя яны недзе недалёка Мінска у гэтай сувязі і ўзгадваецца некалькі мейсцаў у тым ліку Курапаты. Калі б была праведзена нармальная эксгумацыя, гэта дазволіла б зняць пытанне. А тое, што там грамадзяне Польшчы якія былі арыштаваныя ў 1939-1940 годзе гэта факт, які падцверджаны вынікаміэксгумацыі калі не памыляюся з 1998 года.
voranau
Nov. 8th, 2012 06:57 pm (UTC)
Усё слушна, то бок да эгсгумацыі ніякіх знакаў быць не павінна. А польскі крыж грамадзянам Польшчы ўжо ўстаноўлены.
poczobut
Nov. 8th, 2012 07:16 pm (UTC)
З таго, што я чуў там быў усталяваны сымбалічны крыж і нідзе не сцвярджалася, што там нехта пахаваны. Ды і крыжоў можа быць і адзін, і два і тры. Па-мойму праблемы быць не павінна.

Але сапраўды дзеля нейкага афіцыйнага сцвярджэння ці ўсталявання знака кшталту - тут пахаваныя ахвяры з беларускага "катынскага спісу" няма падставаў. Яны могуць быць пахаваныя як у Курапатах так і ў нейкім іншым вядомым альбо невядомым мейсцы пад Мінскам.
salasz
Nov. 18th, 2012 08:05 pm (UTC)
Дык яго ж выламалі і скралі. Ці ўжо новы паўстаў?
voranau
Nov. 18th, 2012 08:06 pm (UTC)
не. пакуль нічога няма.
( 12 comments — Leave a comment )