Andrzej Poczobut (poczobut) wrote,
Andrzej Poczobut
poczobut

Стукач (відэа пад катам)

Унутрыкамерная агентура відаць была заўсёды. У Ізалятарах часовага ўтрымання працуюць адмысловыя стукачы, якіх закідваюць у камеры да людзей, якія прадстаўляюць "аператыўную цікавасць". Іхная задача разгаварыць чалавека, выцягнуць інфармацыю, якая пасьля будзе выкарыстана аператыўнымі супрацоўнікамі...

У ізалятары стукачы працуюць за зарплату. Гэта значыць прыходзяць на працу "пасядзець" некалькі сутак, потым да хаты. Потым ізноў пасядзець. Потым ізноў да хаты. А там і зарплату атрымоўваць пара.

У турме пераважна "працуюць" тыя, хто сядзіць выкупляючы сабе лепшыя адносіны з боку следства і меншы тэрмін пакарання. Хаця ёсць і высокакласныя спецыялісты, якіх адмыслова закідваюць "пасядзець і пагутарыць".

Тема аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у турме шырока прадстаўлена ў кінематографе. Вось толькі некалькі прыкладаў:






У турме і Ізалятары-часовага ўтрымання давялося пабачыць дзейнасць “унутрыкамерных агентаў” што называецца ў жывую.

І так мейсца дзеяння – Ізалятар-часовага ўтрымання на вуліцы Гая.

Прыводзяць мяне ў камеру нумар 5. А там ужо чалавечак сядзіць. На вока так гадоў пад 50, у чорных споднях і чорным світары. Кідаю матрац на нары і вітаюся.

-Здарова, - адказвае ён і адразу пытаецца - За што цябе затрымалі?
-За абразу Лукашэнкі – адказваю.
-А значыцца ты БНФ-авец! – кажа у голасе выразна адчуваецца ненавісць. Я здзіўляюся, таму што ніколі палітычныя не выклікаюць нейкай негатыўнай рэакцыі. Але людзі, як вядома розныя бываюць. Таму пакуль ніякіх падазрэнняў я не маю.

-Не, кажу, я не БНФ-авец – і хачу растлумачыць яму, хто я, але ён мяне перарывае.

-Ты БНФ-авец – кажа ён нахабна.

Зразумела, што ў такіх умовах нешта тлумачыць не мае сэнсу, гэта будзе выглядаць як дэманстрацыя ўласнай слабасці.

-Слыш, не гані паражняк. Без цябе невесела! – адказваю рэзка і раблю крок у ягоны бок.

Гэта прыносіць эфект. Ён яшчэ нешта мамрочыць, але ўжо ціха і не ваяўніча. Заснуць таго вечара я доўга не мог.

Наступная раніца пачалася з прабачэнняў.

-Ведаеш, прабач. Мяне ўчора нешта панясло – так пачаў размову са мной Ігар.

-Нічога страшнага – адказваю.

Большасць часу ляжым на нарах. Размова не клеіцца. Ігар кажа, што раней ён не сядзеў, разам з тым актыўны выкарыстоўвае турэмны слэнг, ведае ўмовы ў трымання ў “зонах” і іншыя падрабязнасці якія можа ведаць толькі чалавек які “гостил у хозяина». Тлумачыць гэта ён наяўнасцю сяброў, якія сядзелі.

Тым часам у камеру кідаюць яшчэ аднага вязня – Кузя – 24 гады, падазроны у здзейсненні грабяжу.

На наступны дзень Ігара выклікаюць. Вяртаецца з цыгарэтамі.

-Адвакат мне даў – тлумачыць.

Кажа, што пракуратура вынесла пастанову аб ягоным арышце да суда. Бліжэйшымі днямі ён мае паехаць у гродзенскую турму.

Некалькі гадзінаў пасьля Ігар пачынае “новую песьню”. Галоўны яе адрасат я. Ігар пераконвае, што мне вельмі лёгка выйсці на свабоды дастаткова толькі папрасіць прабачэння ў Лукашэнкі.

Калі ж ён падчас размовы задае пытанне ці пісаў я артыкулы пад псеўданімам - усё становіцца ясна.

“Стукачёк” – і толькі. Я не паказваю, што зразумеў ягоную ролю але уважліва яго слухаю і аналізую, што ён гаворыць.

-А хулі тваю справу расследаваць. Усё ж і так ясна – кажа ён.

Я не пярэчу. Сапраўды артыкулы мае, адмаўляць свайго аўтарства я не буду. Усё як на далоні.

Таму спробы ўздзеяння на мяне з боку Ігара можна звесці да наступных кірункаў:

1. Нагнаць страху. Расповяды страшылак пра зоны.

2. Збудаваць пераканнанне, што мяне хутка выпусцяць. (Як раз мінае трое сутак і мяне могуць выпусціць). Ен на любы рух на карыдоры рэагуе сцвярджэннем: Пачобут з рэчамі на выхад. І хоць я яму кожны раз адказваю – я паеду ў турму - у душы нараджаецца надзея, якую я, як не стараюся не магу перамагчы. Як мінімум раз у гадзіну Ігар паўтарае: “Хачу дамой!”

Два гэтыя накірункі ягонай дзейнасці нібыта супярэчаць адзін аднаму, а на самой справе маюць адну мэту – размякчыць мяне, зрабіць схільным да саступак следству. Але тут Ігару не пашанцавала :) Нічога ён не “высядзеў”. Паказанняў я так і не даў, прасіць літасці ў Лукашэнкі таксама не стаў.

Ігар тым часам змяняе тактыку - прапаноўвае нам (мне і Кузе) сваю дапамогу, парады і г.д маўляў дасведчаны чалавек і па справе параіць можа.

Кузя яму распавядае сваю гісторыю.

Мне банальныя вясковыя разборкі з адбіраннем мабільніка не цікавыя, таму я заснуў. Потым выклікалі Кузю на допыт.

Калі ён вярнуўся я даведаўся, што той напісаў “яўку з павіннай”. Узяў на сябе крадзёж у братавай жонкі 200 тысячаў з кішэні падчас пьянкі. Ніякай заявы ў міліцыю не было. Толькі ягоная яўка з павіннай.

Так, што Ігар ўсё ж такі нешта “высядзеў”. Дзіўна, тое, што Кузя, які раней сядзеў так лёгка патрапляе ў сеці расстаўленыя агентам і аперамі.

Пасьля прад’яўлення мне пастановы аб заключэнні пад варту да суда Ігар на нейкі час траціць да мяне цікавасць і пераключаецца на Кузю.

-Кузя які ў вашай краме сігналізацыя?
-Ерунда. Звыклая.
-А што нешта пацягнуў з крамы?
-Так, піва краў. Але без узлома, падчас працы крамы.

Гэта адміністрацыйнае правапарушэнне таму Ігара гэта не цікавіць і ён працягвае распытваць хлопца.

-А на працы ў цябе нешта пацягнуць магчыма? – пытаецца
-Так, камбікорм. Потым загоніш і на сэм грошы ёсць – распавядае Ігар.

Гэта таксама дробязь.

-Слухай а трупаў на табе ніякіх няма – пытаецца нібыта жартам Ігар, а сам уважліва сочыць за рэакцыяй Кузі.

-Чаго няма таго няма – адказвае Кузя.

Ігар выглядае расчараваным.

Панядзелак. Чакаем этап у гарадзенскую турму. Ігар - я нагадаю маецца ехаць у СІЗА. Недзе ў раёне 11 выклікаюць з рэчамі толькі мяне.

Нямая сцэна.

Я гляджу на Ігара. Ён разумее, што я разумею хто ён і якая была ягоная роля.

-Нешта я надта нэрвуюся, што мяне не выклікаюць – кажа Ігар і не глядзіць мне ў вочы.

-А чаго табе нэрвавацца. Прыйдзеш да хаты выпі за маё здароўе – кажу яму з усмешкай.

Пасьля ўжо ў гарадзенскай турме я перасёкся з Кузяй. Ён мне распавёў, што Ігара забралі на следчы эксперымент і ў турму ён так і не патрапіў.

Хто б сумняваўся
Tags: Арыштанцкія Байкі, Потерпевший Лукашенко. Дело N11025190007
Subscribe

  • (no subject)

    Следства па маёй справе працягнута да 21 кастрычника, радасна паведамила дзяржагентсва "Белта".…

  • Хто нібудзь ведае кітайскі?

    Блукаючы ў сеці знайшоў наступнае: 白俄罗斯警方6月21日在格罗德诺(Grodno)逮捕了波兰报纸记者安德烈波佐布(Andrzej Poczobut), 罪名是诋譭白俄罗斯总统卢卡申科(Alexander…

  • Потерпевший Лукашенко. Второй заход

    Как вам вероятно известно, Александр Григорьевич Лукашенко снова стал потерпевшим. И так получилось, что я снова обвиняемый. С таким счастием и на…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 4 comments