Andrzej Poczobut (poczobut) wrote,
Andrzej Poczobut
poczobut

Чарговая серыя баявіка пра "гламурных зайцаў" з КГБ






















Гарадзенская міжгарнізонная вайсковая пракуратура адмовіла ў узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў УКГБ, якія перавысілі свае службовыя паўнамоцтвы падчас правядзення са мною “аператыўных мерапрыемстваў” 8 студзеня 2011 года.

Следчы вайсковай пракуратуры маёр юстыцыі Руслан Лепешка палічыў, што “достоверных данных о подтверждающих применение насилия, высказывания угроз и оскорблений в адрес Почобута А.С. в ходе проверки не получено, все возможности к этому исчерпаны”.

Нечаканасці не здарылася. Пры сёняшнім палітычным надвор'і такія нечаканасці проста выключаны…

Так.

Па-першае - была праведзяна праверка і ГБ-ульнікаў выклікалі ў пракуратуру. Яны вымушаныя былі даваць тлумачэнні, вымушаны былі хлусіць і выкручвацца як вужакі. Чытаючы іхныя тлумачэнні ў некаторых момантах я ад душы смяяўся. Дарагія маёры КГБ, вы ж тады 8 студзеня ў пакоі нумар 7 будынка па вуліцы Тэльмана 3, такія адважныя былі. Ну проста воўкадавы! А сваіх тлумачэннях вы выглядаеце “дворняжкамі”.

Па-другое - я даведаўся як выглядала спецаперацыя з затрыманнем і магу здагадвацца (прозвішча і пасада) хто ёй кіраваў і хто прымаў і надалей прымае рашэнні па мне і хто кіруе распрацоўкай маёй асобы і хучэй за ўсё аператыўнай распрацоўкай Саюза палякаў на Беларусі.

Па-трэцяе - сама падзея і сляды злачынства ў выглядзе пашкоджанняў зафіксаваны. Да гэтага можна будзе вярнуцца калі зменіцца палітычная сітуацыя і будзе рэальная юрыдычная магчымасць прыцягнуць ГБ-ульнікаў да адказнасці.

Па-чацвёртае – ГБ-ульнікі, якія маглі адчуваць сябе “схаванымі ў цемры”перасталі быць ананімнымі “Зайцам” і “Гламурам”, а сталі рэальнымі персанажамі з рэальнымі прозвішчамі і рэальнымі адрэсамі. Усё гэта ўключна з іх службовымі характарыстыкамі, я мог пачытаць у Гарадзенскай міжгарнізоннай вайсковай пракуратуры дзе знаёміўся з матэр’яламі праверкі па маёй заяве.

З цікавага.

8 студзеня ля пад’езда майго дома затрымаў мяне незнаёмец, які прадставіўся супрацоўнікам УВД Гарадзенскага аблвыканкама. Аказалася, што гэты чалавек схлусіў – гэта быў малодшы оперупаўнаважаны УКГБ па Гарадзенскай вобласці Віктар Уладзіміравіч Белаусаў. Разам з ім былі 2 супрацоўнікі міліцыі.

Сумесная акцыя аб маём затрыманні была 5 студзеня узгоднена кіраўніцтвам УКГБ і УВД Гарадзенскага аблвыканкама. Усю гэту аперацыю расплянаваў падпалкоўнік, намеснік начальніка 4-га аддзела УКГБ Стефановіч А.М.
Усе супрацоўнікі УКГБ (акрамя хіба што кіроўцы), якія прымалі ўдзел у аперацыі “ранее знакомілісь с моей лічностью”, что на чалавечай мове азначае, што ўдзельнічалі альбо азнаёміліся з матэр’яламі аператыўнай распрацоўкі мяне.

І так знаёмцеся – у маём расповедзе ён праходзіў як “Заяц” –( працяглая барабанная дробь) - маёр, старэйшы оперупаўнаважаны УКГБ Паберскі Алег Дзмітрыевіч, 1976 года нараджэння (які прадставіўся мне як “Грыцавец Алег Мікалаевіч”, а напачатку як “Алег Станіслававіч”. Пра ягоныя інтэлектуальныя здольнасці сведчыць той факт, што на працягу “беседы” ён паблытаў свой аператыўны псеўданім).

Аматар ружовых кашуляў “Гламур” –(барабанная дробь) - маёр, старэйшы оперупаўнаважаны УКГБ Рушніцкі Павал Вячэслававіч, 1976 года нараджэння.

Нават Белаусаў таксама “ранее знакомілся с моей лічностью”. Дарэчы гэты Белаусаў аказаўся “слабым звеном” і менавіта ён “здаў” таго, хто кіраваў аперацыяй. Паберскі і Рушніцкі трымаліся больш мужна у іх тлумачэннях ёсць толькі “кіраўніцтва” УКГБ. Ніводнага прозвішча. Ні воднай пасады.

Іншая справа Белаусаў. Калі ён у цяперашніх мовах злівае інфу, то прыспее час і менавіта ён станецца найбольш перспектыўнай крыніцай інфармацыі пра сёняшнія подзьвігі гарадзенскага ГБ.

Будучым следчым варта запомніць гэтае прозвішча.

Ну, а цяпер самае вясёлае - чытачы майго ЖЖ маюць унікальную магчымасць пазнаёміцца з поўнай версіяй тлумачэнняў маёра УКГБ Паберскага А.Д., які ўдарыў мяне падчас “беседы”.

Поберский Олег Дмитриевич, майор, старший оперуполномоченный УКГБ по Гродненской области:
- В УКГБ по Гродненской области я прохожу службу с 2001 года по настоящее время, а в должности старшего оперуполномоченного с декабря 2006 года.
Почобута А.С. я знаю наглядно, так как по роду своей службы я изучал его личность. Лично с ним не общался до 08.01.2011

5.01.2011 руководством отдела УКГБ мне было поручено подготовить материал на проведение в отношении Почобута индивидуального профилактического мероприятия в форме вынесения официального предупреждения от имени органа государственной безопасности. Был запланирован отбор письменного объяснения пребывания Почобута 19.12.2010 в Минске в месте массовых беспорядков, его задержания сотрудниками милиции. Необходимо было выяснить в качестве кого он находился в г. Минске при указанных событиях, так как при даче объяснений в милиции Почобут указал, что является корреспондентом польского издания «Газета Выборча», а по данным МИД-а Республики Беларусь у него отсутствовала аккредитация на осуществление журналистской деятельности в Беларуси.

Планировалось, что Почобута в УКГБ по Гродненской области доставят сотрудники милиции, так как ранее неоднократно имели место факты неявки, уклонения от получения повестки.

6.01.2011 руководство УКГБ организовало взаимодействие с УВД Гродненского облисполкома по доставлению Почобута в УКГБ на 08.01.2011. Именно этот день был выбран так как по имевшейся информации Почобут 10.01.2011 намерен был выехать в Польшу.

8.01.2011 я находился на на служебном месте, примерно в 15.15 мне сообщили, что Почобут в ближайшее время будет доставлен в УКГБ. После этого я прибыл примерно в 16.20 в кабинет номер 7 в здании УКГБ по улице Тельмана 3, где планировалось проводить мероприятие с Почобутом. В данный кабинет я прибыл вместе со старшим оперуполномоченным УКГБ Рушницким П.В. Рушницкий принимал участие в мероприятиях для того, чтобы исключить какие-либо провокации со стороны Почобута.

Примерно в 16.35 Рушницкий встретил Почобута на входе в здание вместе с вахтёром прапорщиком Авдеевичем. После этого сопроводил его в вышеуказанный кабинет.

В кабинете находился я, Рушницкий и Почобут. Почобут присел на деревянный стул, расположенный у стены справа от входа в кабинет. Я находился за рабочим столом, а Рушницкий стоял напротив Почобута у стены.

В кабинете я представился Почобуту, объяснил, что он приглашён в УКГБ в связи с прошедшими массовыми беспорядками 19.12.2010 в г. Минске после выборов, в ходе которых он был задержан сотрудниками милиции. Рушницкий не представлялся так как получение объяснений от Почобута и объявление ему официального предупреждения возлагалось на меня. Также я объяснил Почобуту, что он приглашен для объявления официального предупреждения и беседы в рамках закона «Об ОРД», закона «О профилактике правонарушений». Почобут пояснил, что никаких пояснений давать не будет, будет на нас жаловаться, вёл себя развязно, ухмылялся, качался на стуле. Я задал вопрос ему о личности и месте работы на что он не отвечал. Через некоторое время Рушницкий сделал Почобуту замечание о его развязном поведении, сказал, чтобы тот вёл себя прилично, не качался на стуле. После этого Почобут вскочил со стула и до конца беседы стоял, не присел, даже когда мы ему неоднократно предложили присесть.

После этого я продолжал задавать вопросы о его личности, обстоятельствах при которых был задержан в Минске, так как планировалось составить письменные объяснения. Почобут молчал. С Почобутом я и Рушницкий продолжали общаться, пытаясь разговорить. Почобуту мною указывалось о недопустимости противоправного поведения связанного с массовыми беспорядками. Ему доводилось, что в результате массовых беспорядков пострадали граждане, что по данному факту возбуждено уголовное дело, что в случае противоправных действий он может быть привлечён к уголовной ответственности. У него пытались выяснить о том, чем именно он занимался при указанных событиях в Минске 19.12.2010 Однако Почобут не реагировал, не отвечал на вопросы, продолжал игнорировать нас, вести себя указанным образом.

Примерно в 18.15 я зачитал Почобуту официальное предупреждение. Почобут пояснил, что подпишет этот документ в том случае если ему дадут копию. В связи с этим я направился в здание УКГБ по Тельмана 10 где имелась возможность сделать ксерокопию. Отсутствовал я около 10 минут. После этого я вручил Почобуту копию предупреждения, на оригинале Почобут расписался и написал, что не согласен с данным предупреждением.

После этого я вышел в кабинет позвонить руководству, и сразу после меня Рушницкий сопроводил Почобута к выходу из здания УКГБ. Было это примерно в 18.30 В это время Почобут ничего не высказывал. Говорил ли Почобут что-либо на выходе из здания УКГБ я не знаю, так как при этом не присутствовал
При указанных событиях я наедине с Почобутом не оставался. Наедине с ним оставался Рушницкий примерно 10 минут, когда я выходил сделать ксерокопию предупреждения.

Во время общения с Почобутом ругательств, оскорблений каких-либо угроз я или Рушницкий не высказывали. Почобут в наш адрес такого также не говорил. Он заявлял, что будет жаловаться на наши действия в прокуратуру. Ударов, иного насилия, физического воздействия к Почобуту не применяли. Во время нахождения в УКГБ Почобут не падал.

Во время нахождения в кабинете УКГБ Почобут был одет в темных брюках, сером свитере, под ним коричневая рубашка, тёмной болоневой куртке, вязанной шапке, зимних ботинках. Ничего из одежды с себя не снимал, несмотря на то, что ему было предложено раздется.

Заявление Почобута о том, что к нему в УКГБ было применено насилие является несоответствующим действительности. Я считаю, что этим он желает привлечь внимание к своей личности как к журналисту, получить таким образом финансовую поддержку со стороны иностранных неправительственных организаций.

По поводу наличия у Почобута телесных повреждений в височной области я могу пояснить, что получил он их вне здания УКГБ. В случае применения к нему насилия с нашей стороны Почобут мог указать об этом при подписании оригинала официального предупреждения, что им слелано не было.

Мною прочитано, с моих слов записано верно
17.01.2011г. Поверский О.Д. (подпись нечитаемая)

Я ў ягоным расповядзе прадстаўлены як “рэдкій отморозок”, але з вуснаў ГБ-ульніка які працуе ў 4 аддзеле гэта фактычна пахвала.

Акрамя таго, гэтыя хлуслівыя тлумачэнні паказваюць як на самой справе павінна была выглядаць “прафілактычная размова” і якія рэальна паўнамоцтвы маюць ГБ-ульнікі падчас такіх размоваў.

У тлумачэннях Рушніцкага якія вельмі падобныя (часам слова ў слова да тлумачэнняў Падберскага) ёсць сцверджанне, што ГБ лічыць мяне асобай “здольнай да радыкальных учынкаў”.

А ў паказаннях Белаусава ёсць такі цікавы фрагмент (якое задавальненне дапытваць такога балбатуна!):

“10.01.2011 я виделся по службе с Рушницким и Поберским. По поводу Почобута они высказались, что на контакт с ними он не пошёл”.

Дарагі малодшы оперупаўнаважаны УКГБ Белаусаў Віктар Уладзіміравіч, ты (на “ты” бо я старэйшы за цябе на цэлых 11 год) пасьля “вывучэння маёй асобы” сапраўды думаў, што я з вашай паганай установай магу “пайсці на кантакт”?

Тады твая наіўнасць бязмежна.

Ну і апошняе. У матэр’ялах праверкі ёсць характарыстыкі на Паберскага і Рушніцкага. Напісаў іх той, хто распрацоўваў план усёй гэтай аперацыі ў дачыненні да мяне – падпалкоўнік КГБ Стефановіч А.М. Там ёсць наступныя радкі: “Государственную и служебную тайну хранить умеет. Республике Беларусь предан. Военной присяге верен”.

Высокія словы.

Наконт таямніцы не ведаю, а астатняе хлусьня. Ці могуць быць адданымі краіне і вернымі прысяге тыя, хто запалохвае народ гэтай краіны? А менавіта гэтым, як я адчуў на ўласнай скуры, займаюцца вышэйузгаданыя супрацоўнікі КГБ.

***

Заўтра падрыхтую скаргу на рашэнне аб адмове ў узбуджэнні крымінальнай справы. Ёсць некалькі зачэпак, ды і калі пачаў змагацца дык трэба змагацца да канца.

***

Ну і ГБ акрысілася. Так, што працяг гісторыі пра "гламурных зайцаў" хутка.
Tags: Гламурныя зайцы з УКГБ, КГБ
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 46 comments