Andrzej Poczobut (poczobut) wrote,
Andrzej Poczobut
poczobut

Старыя хлусы пішуць гісторыю

Ёсць такі жанр – успаміны афіцэраў дзяржбяспекі. Рэч несамавітая ў сваёй хлусні.

З кіраўнікоў органаў дзяржбяспекі БССР мемуары пакінуў генерал Сяргей Савіч Бельчанка. У перыяд з 1939-1941 намеснік начальніка а потым начальнік Беластоцкага УНКВД, падчас вайны адзін з кіраўнікоў партызанцкага руху на Беларусі, пасьля шэф НКВД-МВД БССР (не блытаць з НКГБ-МГБ, якое ўзначальваў Цанава). Чым займаўся гэты чалавек і якую персанальную адказнасць ён нясе за тое, што адбывалася тут з 1939-1954 год тлумачыць маю надзею нікому не трэба.

Найбольш красамоўныя цытаты з ягоных успамінаў прыводжу даслоўна. Першы фрагмент датычыць ліквідацыі ў Гродне моладзевай антысавецкай арганізацыі ў 1940 годзе.

“На первом допросе она категорически всё отрицала. Потом заявила, что её поездки и связи носят чисто личный, интимный характер. Мы узнали, что она из семьи среднего достатка, родители педагоги и никогда ни к каким партиям не примыкали. Значит, семья не могла толкнуть Марысю, на путь борьбы с нами. Здесь сказалось чьё-то враждебное влияние. В последующих беседах я почувствовал зыбкость её убеждений. Правда, свои националистические антисоветские взгляды на будущее Польши она не скрывала и даже пыталась убедить меня в своей правоте. На неопровержимых и доходчивых фактах я объяснил ей, что буржуазно-националистическое подполье – это агентура гитлеровцев и что будущее польского народа как сильного и независимого государства зависит от того, как скоро пойдет он по пути социалистического развития. Я дал почитать ей некоторые статьи В.И. Ленина”.

Ну і што зрабіла маладая падпольшчыца пасьля таго як пачытала артыкулы Леніна? 

Правільна, ўсіх здала НКВД. Аператыўные мерапрыемствы з томам працаў Леніна ў руках выклікаюць дзікі смех...І жаданне спытаць у аўтара: “За каго ты нас маеш дзядуля?” Лепш бы распавёў як білі, недавалі спаць, прыстаўлялі пісталет да галавы, пагражалі блізкім...

Другі фрагмент які мне спадабаўся, знаходзіцца ў кніге выданай супрацоўнікам архіва ФСБ Паповым “15 встреч с генералом КГБ Бельченко”. Апавяданне вядзецца ад першай асобы:

“День Победы я встретил в боевых условиях. Западнее города Лида в лесном массиве я руководил операцией по ликвидации крупной группировки, состоящей из двух банд – Рагнера и Котвича. Окруженные плотным кольцом бандиты, пытаясь вырваться отчаянно сопротивлясь. В этот момент наш радист доложил мне о капитуляции Германии. Эта радостная весть была доведена до каждого нашего бойца. Воодушевлённые таким известием бойцы ринулись вперёд и в короткой кровопролитной схватке банды были уничтожены. Гитлеровский агент Рагнер был схвачен живым».

Хлусьня на хлусьне і хлусьнёй паганяе!

Маёр Мацей Каленкевіч “Котвіч” загінуў у баю з НКВД ля Сурконтаў – 21 жніўня 1944 года. Кавалер найвышэйшай вайсковай узнагароды Польшчы крыжа “Віртуці Мілітары” паручнік Чэслаў Заянчкоўскі “Рагнер” загінуў у баі з НКВД 3 снежня 1944 года. Ніякага Бельчанкі і блізка не было. Ніякага “схвачен живым”... 

Заканчэнне вайны за надта важны момант каб не помніць, што і дзе рабілася – таму гэта не магчыма спісаць на памяць. Ды і не бегаў нарком Бельчанка па лесах...Прычым варта памятаць, што Папоў не дылетант, а чалавек які мае пад рукой архівы Лубянкі. 

Такім чынам лічу, што гэта свядомае падманванне чытача. Жаданне стварыць хлуслівы вобраз падзеяў. 


Ну і на канец нешта весёлае. У АК служылі вампіры. Прынамсі так цвердзіць В. Дзямідаў, былы афіцэр дзяржбяспекі і ўдзельнік ліквідацыі польскага падполля на Лідчыне.

“...актыўная ўдзельніца банды Стэфанія Тубялевіч, дагнаўшы ўцякаўшую ад бандытаў маладую дзяўчыну, што працавала фінансавым агентам, зубамі, як ваўчыца, перарагрызла ёй горла”.

Як кажуць без каментароў.

Tags: АК, Вайна пасля вайны
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 53 comments