?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry





Ксёндз Юозас Булька абласканы ўладамі і вядомы на ўсю Беларусь змагар з алкаголям, абвінавачваецца літоўскімі даследчыкамі ў сувязях з камуністычнымі спецслужбамі. Булька, па іх меркаванню, быў суперагентам, адным з тых, каго МГБісты засылалі ў літоўскія антысавецкія партызанскія атрады каб забіваць партызантаў, раскладаць атрады і падстаўляць іх пад удары МГБ.

Падрабязнасці на літоўскай мове - http://www.genocid.lt/Aktual/mgb.htm

Злачынствы баявікоў МГБ-КДБ чакаюць ацэнкі

Не аднойчы ў літоўскіх СМІ ўздымалася праблема прававой ацэнкі дзеяньняў баевікоў агентаў МГБ-КДБ. На жаль, нягледзячы на доўгатэрміновыя расьследаваньні пракуратуры краіны і тое, што некаторыя агенты-баявікі нават патрапілі на судовую лаву, гэтая праблема застаецца – да сяго часу не асуджаны ніводзін, хто супрацоўнічаў з органамі бясьпекі ў гэтай вобласьці, праз чыю віну забітыя і арыштаваныя дзясяткі змагароў за свабоду і цывільных жыхароў.

Агенты-баявікі МГБ-КДБ адыгралі асабліва значную ролю ў канчатковым зьнішчэньні ўзброенага супраціву ў Літве. Яны вербаваліся са схопленых змагароў за свабоду і самі зьнішчалі ня толькі былых супольнікаў, але і цывільных жыхароў. Цывільных звычайна забівалі, жадаючы зьнішчыць магчымых сьведкаў такім чынам “прыкрыць” спэцапэарацыі органаў бясьпекі.

Гэтыя злачынствы не падлягаюць пад тэрмін даўніны, аднак, як паказвае практыка, насамрэч асудзіць такіх злачынцаў не атрымліваецца.

Паводле запытаў пракуратуры краіны, што расьследуе справы, зьвязаныя з агентамі-баявікамі МГБ-КДБ, фактычныя зьвесткі зьбірае аддзел спэцыяльных дасьледаваньняў Цэнтру дасьледаваньняў генацыду і супраціву жыхароў Літвы (LGGRTC), які сёлета ўвесну арганізуе адмысловы сэмінар дзеля растлумачэньня прававых праблемаў. Плянуецца, што ў сэмінары возьмуць удзел пракуроры, суддзі, адвакаты, абаронцы правоў чалавека ды іншыя зацікаўленыя ў вырашэньні гэтай праблемы асобы. Адным з найбольш істотных пытаньняў, на якое паспрабуюць даць адказ, - якія доказы абавязкова сабраць, каб вінаватыя сапраўды былі пакараныя? А можа ня так істотна іх пакараць мерамі пазбаўленьня волі, як у дэмакратычным судовым працэсе даць прававую ацэнку і асудзіць мэтады МГБ-КДБ, якімі выконваўся генацыд літоўскага насельніцтва, т.б. “паставіць кропкі над і” ў да сяго часу неадназначна ацэньваемым і, хутчэй за ўсё, балючым адрэзку
нашай гісторыі.

Адзін з найбольш яркіх прыкладаў такога кшталту – гісторыя былога агента-баявіка Юозаса Булькі (агентурная мянушка Бімба), на цяперашні момант ксяндза ў Беларусі, якая ўсё яшчэ чакае таго ці іншага працягу. Дарэчы, ягоную дзейнасьць яшчэ трэба дакладна дасьледаваць, таму тыя, хто ведае пра эпізоды дзейнасьці Ю.Булькі, могуць зьвяртацца ў аддзел спэцыяльных дасьледаваньняў (STS) LGGRTC: Вільня, прасп. Гедыміна 40, тэл. 8-5 299 15 20, 8-5 231 41 58.

Біяграфія

Як вызначыў старэйшы спэцыяліст STS LGGRTC Саўлюс Самулявічус, агент-баявік МГБ ЛССР Юозас Булька, Вінцэнтаў (агент Бімба) нарадзіўся ў 1925 г. ў Новасьвянцянскім (Швянчоняляйскім) раёне ў в. Рыпайчай у сям’і селяніна-серадняка. Ва ўзброенае антысавецкае падпольле ўцягнуўся з 1944 г. Партызаніў да 19 сакавіка 1951 г., калі быў схоплены. На час арышту праходзіў ў штабе партызанскай акругі “Вітаўт” як упаўнаважаны па сувязях пад мянушкай Skrajūnas (Лятун); меў 7 клясаў адукацыі. Пасьля арышту адразу згадзіўся супрацоўнічаць з органамі бясьпекі і быў завэрбаваны пад агентурнай мянушкай Бімба. Супрацоўнічаў з МГБ да 1961 г., пасьля вызваленьня ад патрэбы супрацоўніцтва сувязі страціў.

У 1952 г. Бімба быў прымацаваны да стар. лейтэнанта Валянціна Дамброўскага, намесьніка начальніка 1-га аддзелу 1-га (пададдзелу) упраўленьня 2-N МГБ ЛССР. Эмгэбісты лічылі яго адным з найбольш пэрспэктыўных унутраных агентаў.

У 1951-52 гг. Ю. Булька разам з іншымі завербаванымі былымі партызанскімі камандзірамі Браніславам Калічам (партызанская мянушка Siaubas, агентурная – Ramojus), Альфонсам Радзевічусам (парт.м. Тарзан, аг. Альфа), Стасем Пятравічусам (парт.м. Klajūnas, аг. Mažytis), Казімірам Букоўскім (парт.м. Seklys, аг. Gudas) ды іншымі быў выкарыстаны, “легендуючы” штабы паўночна-ўсходняй вобласьці Літвы і акругі “Вітаўт”. У 1953 г. вышэйзгаданыя штабы і больш дробныя пратызанскія фармаваньні былі зьнішчаныя. З асабістай дапамогай (удзелам) Ю.Булькі да сярэдзіны траўня 1953 г. эмгэбісты схапілі і зьнішчылі каля 45 партызанаў.

Калі ў Літве ў 1988 г. пачалося нацыянальнае адраджэньне, Ю.Булька высьвянціўся на ксяндза ў Польшчы і быў прызначаны служыць у Беларусь, Віцебскую вобл., в. Мосар.

10 кастрычніка 2003 г. у перадачах “Панарама” і “Вечаровыя навіны” на канале LTV грамадству краіны былі прыведзеныя вытрымкі з тэлефоннай размовы з Ю.Булькам. На LTV захоўваецца цалкам незмантаваны запіс гэтай размовы. Па іх запытах склалася меркаваньне, што Ю.Булька, хоць і выкручваўся, але ненаўпростава пацьвердзіў, што меў сувязі з савецкімі органамі бясьпекі. Агент сьцьвярджае, што нікога не выдаваў, а партызаны самі патрапілі ў рукі эмгэбістаў праз п’янства. Абяцаў вярнуцца ў Літву праз некалькі гадоў, калі выканае заплянаваную працу…

Эпапея здрадаў

Аддзел спэцыяльных дасьледаваньняў LGGRTC вызначыў, што 19 сакавіка 1951 г. чэкісцкая вайсковая група, кіраваная палк. Н. Асіпчыкам і кап. Ф. Снакіным, складзеная з агентаў-баявікоў упраўленьня 2-N МГБ ЛССР, аддзелу МГБ Уценскага раёну, 137-га шаўляйскага палка ўнутраных войскаў МГБ ЛССР, а таксама гарнізона МГБ Новасьвянцянскага раёну, у Віленскай вобл., Новасьвянцянскім раёне, Лабанарскім лесе каля в. Кяўнялішкі захапіла ўпаўнаважанага па сувязях штаба акругі “Вітаўт” Юозаса Бульку (Лятуна). Падчас гэтай апэрацыі былі забітыя: начальнік штаба акругі “Вітаўт” Сьцяпонас Саткявічус (Gintvytis), начальнік аддзелу прапаганды і агітацыі штаба акругі “Вітаўт” Антанас Булька (Dainius), камандзір раёну “Базальт” Стасіс Юодзіс (Čižikas), начальнік сельскай часткі каманды “Леў” і камандзір раёну “Базальт” Сьцяпонас Якучоніс (Aušra), начальнік штаба раёну “Базальт” Баліс Граўжыніс (Uosis) і камандзір атраду “Труба” Юозас Кушаляўскас (Putinas). Так пачалася эпапея здрадаў.

Па указцы арыштаванага Ю.Булькі ў той самы дзень у Лабанарскім лесе каля в. Пагайгале былі забітыя начальнік грамадскага аддзелу акругі “Вітаўт” Вітаўтас Пакштас (Vaidotas), начальнік арганізацыйнага аддзелу акругі “Вітаўт” Юргіс Трынкунас (Dagys), жонка партызана Пакштаса Натальля Дзявейкітэ (Vaidilutė) і Стася Дашкевічутэ (Žiedas).

“Дзейнасьць” Ю.Булькі працягвалася: 22 сакавіка ў Лабанарскім лесе каля в. Лігялаўкяй застрэленыя: камандзір каманды “Мядзьведзь” роты “Свабода” Юозас Станенас (Lizdeika), сябар штаба раёну “Базальт” і камандзір атраду “Труба” Вітаўтас Рылішкіс (Bitinas), а таксама 11 партызанаў з атрадаў “Труба” і “Сьлюда”. Падчас апэрацыі таксама былі захопленыя намесьнік камандзіра каманды “Мядзьведзь” роты “Свабода” атраду “Віхор” Альфонсас Мачуліс (Klajūnas) і партызанская сувязная Алена Дашкевічутэ. У хуткім часе па указцы Ю.Булькі схопленыя яшчэ каля 10 цывільных жыхароў, што дапамагалі партызанам.

У ноч з 5 на 6 красавіка 1951 г. агенты-баявікі ўпраўленьня 2-N МГБ ЛССР разам з Ю.Булькам ў Анікшчайскім раёне ў бункеры, што быў пабудаваны ў сядзібе жыхара в. Анікшцяляй Антанаса Тумаса, застрэлілі камандзіра акругі “Вітаўт” каманды “Леў” Антанаса Лапенаса (Pimpis), камандзіра каманды “Леў” раёну “Рамбінас” Тэафіля Лімбаса (Сокала) і партызана атраду “Арас” раёну “Рамбінас” Ёнаса Ціласа (Vaišvilas). Гаспадар бункеру быў арыштаваны.

У ноч з 10 на 11 красавіка 1951 г. чэкісцкая вайсковая група, кіраваная стар. лейтэнантам В.Сташкевічам, складзеная з агентаў-баявікоў упраўленьня 2-N МГБ ЛССР, у сядзібе Юозаса Чыбіраса – жыхара в. Страздай Таўрагнскага сельсавету Уценскага раёну – застрэліла камандзіра акругі “Вітаўт” каманды “Мядзьведзь” Валіса Вайчэнаса-Любарта (Pavasaris), сябра штабу той самай каманды Владаса Юозапавіча-Шаруна (Papartis), камандзіра роты “Erškėtis” каманды “Мядзьведзь” Ёнаса Чычэліса (Džiugas), камандзіра раёну “Džiugas” Эдварда Гарняліса (Čigonas), начальніка штаба раёну “Швянтойі” каманды “Мядзьведзь” Юозаса Сідаравічуса (Сокала), партызанаў Вітаўтаса Дручкуса (Šernas), Ераніма Бульку (Titnagas), Дэймантаса і партызанаў пад мянушкамі Леанардас, Кястуціс і Бацька. Разам забітыя маці гаспадара Марцэля Чыбірэне і Тэафіля Ціюнялене, што знаходзілася там, акрамя таго, прыведзеныя агентам Ю.Булькам баевікі падстрэлілі 10-гадовага хлапчука. Як непатрэбных сьведкаў, баявікі забілі цывільных жыхароў: гаспадара сядзібы Юозаса Чыбіраса і ягоную цяжарную жонку Паўліну Чыбірэне.

Дастаткова ня ведаць?

Гэта толькі малая частка злачынстваў, зьвязаных з дзейнасьцю Ю.Булькі. Падобныя “працы” іншых агентаў-баявікоў, што былі вызначаныя гісторыкамі і праваабаронцамі, лічвацца на дзясяткі. За кожным такім эпізодам – лёсы сотняў літоўскіх грамадзянаў.

Ці дастаткова, што пра гэта будзе ведаць невялікая група людзей? А можа ўся праца вышэйзгаданых установаў, што дасьледуюць такія злачынствы, - проста бесталковае марнаваньне часу?

У сучасным грамадстве існуе і такое меркаваньне: ня варта ўздымаць шум наконт гісторыяў паўстагоддзя даўніной, бо гэта не дапаможа кансалідаваць і так раздробленае грамадства – хай гэтым займаюцца прафэсійныя гісторыкі ў межах сваёй працы, а каму цікава – можа ўзяць пачытаць.. Аднак паводле той самай лёгікі ня варта наогул уздымаць ніякіх праблемаў – давайце будзем жыць у цёплых хатах і прыкінемся, што нічога кепскага не адбывалася, не адбываецца і не адбудзецца. Але ж ці паболее ад гэтага ў нас адзінства?

Хутчэй наадварот – як сьлед не ацаніўшы сваё мінулае, мы толькі павялічым раздробленасьць і невядомасьць. Калі яшчэ ёсьць жывыя сьведкі і ўдзельнікі згаданых падзеяў, мусім вырашыцца і выслухаць ацэнку бесстаронньніх спэцыялістаў, заснаваную на прынцыпах дэмакратычнага судовага працэсу.

Рычардас Чакуціс

Пару спасылак па тэме:
Говорить о политике ксендз Юозас Булька категорически отказывается. Считает ее делом грязным и предпочитает в эту сферу не вмешиваться.

Президент Республики Беларусь Александр Лукашенко подписал ряд указов о награждении. Медалью Франциска Скорины награжден настоятель религиозной общины «Приход костела Святой Анны в деревне Мосар Глубокского района Витебской епархии Римско-католической церкви в Республике Беларусь» Юозас Булька за многолетнюю подвижническую деятельность по укреплению духовных ценностей, пропаганде здорового образа жизни.

Comments

( 102 comments — Leave a comment )
Page 1 of 2
<<[1] [2] >>
(Deleted comment)
l_z
Dec. 25th, 2008 11:59 pm (UTC)
Усхопчык быў на вайсковай службе. Няма чаго раўнаць з агентамі гб.
heartlion
Dec. 25th, 2008 10:05 am (UTC)
брэдні.
нават калі гэта праўда (што малаверагодна - там хлусіць можна вельмі проста), мне пляваць на мінулае гэтага цудоўнага чалавека, бо апостал Павел напрыклад таксама напачатку жыцьця з мячом хадзіў на хрысьціянаў.

Не верце гэтаму і не распаўсюджвайце чуткі аб тым чалавеку, які робіць дабро гэтай зямлі і нашаму народу.
voranau
Dec. 25th, 2008 11:18 am (UTC)
"Брэдні" па-беларуску гэта - лухта.
(no subject) - poczobut - Dec. 25th, 2008 11:31 am (UTC) - Expand
(no subject) - heartlion - Dec. 25th, 2008 02:53 pm (UTC) - Expand
(no subject) - poczobut - Dec. 25th, 2008 02:57 pm (UTC) - Expand
(no subject) - salasz - Dec. 25th, 2008 10:20 pm (UTC) - Expand
(no subject) - heartlion - Dec. 26th, 2008 02:20 pm (UTC) - Expand
reneval80
Dec. 25th, 2008 10:14 am (UTC)
Шок! І з Літвы ён з'ехаў у 1990 годзе, калі смажаным для агентуры запахла!

Мяне заўжды здзіўляла, што ён бярэ з людзей распіскі, што піць не будуць і захоўвае іх. Цяпер зразумела, адкуль, у яго такая звычка.
kurt_bielarus
Dec. 26th, 2008 10:31 am (UTC)
Я б не сьпяшаўся абвінавачваньні да кс.Булькі лічыць праўдзівымі.
Пакуль віна не даведзеная у справядлівым судзе, пакуль я ня бачу надзейных дадзеных - я нічога супраць яго не кажу.

Гэтаксама як супраць Ст.Станкевіча, напрыклад.
Не кажучы ўжо пра іншых нашых нацыяналістаў.
maksim_l
Dec. 25th, 2008 10:27 am (UTC)
Цікава, але ніякіх доказаў, пагатоў, калі схапілі і ён так адразу "пагадзіўся супрацоўнічаць" (кагосьці выдаў), то ці шмат сёнешніх герояў, якія б не "пагадзіліся супрацоўнічаць" пасля адпаведнай апрацоўцы. Пляму кінулі на чалавека і ўсё.
poczobut
Dec. 25th, 2008 12:06 pm (UTC)
Выпадак унікальны, бо размова ідзе не толькі пра тое, што па яго паказанням былі арыштаваныя людзі. Рычардас Чакуціс сцвярджае, што Булька-Бімба быў суперагентам, якога засылалі ў атрады. Такія агенты сапраўды былі, я ведаю некалькі прыкладаў, калі з спецслужбам удавалася перавербаваць удзельнікаў падполля. Але гэта заўжды вялікае рызыка - часта людзі вяртаючыся ў сваё асяроддзе расказвалі сябрам, што іх завербавалі і закручваўся ліхі сюжэт толькі ахвярамі былі афіцэры МГБ і Саветы. Тут агент застаўся адданым сваім гаспадарам...
(no subject) - maksim_l - Dec. 25th, 2008 12:57 pm (UTC) - Expand
(no subject) - poczobut - Dec. 25th, 2008 02:46 pm (UTC) - Expand
(no subject) - heartlion - Dec. 25th, 2008 03:26 pm (UTC) - Expand
(no subject) - poczobut - Dec. 25th, 2008 03:38 pm (UTC) - Expand
(no subject) - heartlion - Dec. 25th, 2008 05:29 pm (UTC) - Expand
(no subject) - poczobut - Dec. 26th, 2008 08:41 am (UTC) - Expand
(no subject) - heartlion - Dec. 26th, 2008 02:00 pm (UTC) - Expand
(no subject) - maksim_l - Dec. 25th, 2008 08:36 pm (UTC) - Expand
(no subject) - poczobut - Dec. 26th, 2008 02:05 am (UTC) - Expand
(no subject) - maksim_l - Dec. 26th, 2008 04:50 pm (UTC) - Expand
voranau
Dec. 25th, 2008 11:17 am (UTC)
Ішоў да яго ў першую споведзь.
poczobut
Dec. 25th, 2008 11:32 am (UTC)
спачуваю. Гэта напэўна непрыемна прачытаць ТАКОЕ пра свайго святара.
(no subject) - voranau - Dec. 25th, 2008 11:35 am (UTC) - Expand
(no subject) - heartlion - Dec. 25th, 2008 03:29 pm (UTC) - Expand
(no subject) - voranau - Dec. 25th, 2008 03:44 pm (UTC) - Expand
(Anonymous)
Dec. 25th, 2008 11:45 am (UTC)
Насамрэч цікава было б даведацца пра рэакцыю айца Булькаса на гэную публікацыю. У суд на іх падаў бы за абразу годнасці ці што? Ну, каб ачысціцца, калі тое, што тут напісана - хлусня...
poczobut
Dec. 25th, 2008 11:50 am (UTC)
Справа на сам рэч старая - год 2003 Вядомая ў Літве і абсалютна невядомая ў нас... У ксяндза Булькі брала інтэрв'ю па тэлефоне літоўскае тэлебачэнне, цікава б было пачытаць, што ён ім сказаў. У тэксце толькі згадваецца гэтае інтэрв'ю і ўсё. Але трэба памятаць, што аўтар гісторык а не журналіст.
humianiuk
Dec. 25th, 2008 12:26 pm (UTC)
Але ты і "запасьціў" на Божае Нараджэньне!
poczobut
Dec. 25th, 2008 02:59 pm (UTC)
Я ўчора пра гэта даведаўся...
amberss
Dec. 25th, 2008 05:00 pm (UTC)
Антанас Булька-ягоны брат, то калі гэта праўда, жудасна выходзіць . Увогуле, ёсьць дадзеныя агульнага плану, што ён быў агентам і удзельнічаў у выкрыцці партызан, але канкрэтных абвінавачванняў пакуль не чула
palivac
Dec. 25th, 2008 05:18 pm (UTC)
Нават калі гэта праўда, то што? Можа чалавек за ідэю змагаўся. Тым больш, што гэтыя лясныя браты зусім не анёлы былі, а якія-небудзь калабаранты.
amberss
Dec. 26th, 2008 12:30 am (UTC)
а якія-небудзь калабаранты
цяпер сталася так лёгка бяздоказна ўзводзіць паклёпы на памерлых. а супраца з мгб не калябарацыя?
(no subject) - poczobut - Dec. 26th, 2008 02:07 am (UTC) - Expand
(no subject) - palivac - Dec. 26th, 2008 07:30 am (UTC) - Expand
(no subject) - poczobut - Dec. 26th, 2008 08:28 am (UTC) - Expand
(no subject) - palivac - Dec. 26th, 2008 03:22 pm (UTC) - Expand
(no subject) - poczobut - Dec. 26th, 2008 04:16 pm (UTC) - Expand
(no subject) - palivac - Dec. 26th, 2008 04:25 pm (UTC) - Expand
(no subject) - poczobut - Dec. 26th, 2008 04:33 pm (UTC) - Expand
(no subject) - palivac - Dec. 26th, 2008 04:50 pm (UTC) - Expand
(no subject) - poczobut - Dec. 26th, 2008 06:26 pm (UTC) - Expand
(no subject) - (Anonymous) - Dec. 26th, 2008 09:33 am (UTC) - Expand
(no subject) - kurt_bielarus - Dec. 26th, 2008 10:30 am (UTC) - Expand
(Deleted comment)
(Anonymous)
Dec. 25th, 2008 10:00 pm (UTC)
Ales Mazur
Zjankovich, achnisja! B*jac' ci jon dlja belarusi ci jon dlja litvy e adnolkavae. Tut sprava ne u krainah. A u ljudzjah. I mne ne da spravy, shto jon dobrae zrabiu paslja... Na jago sumlenni ljosy kankretnyh LJUDZEJ! A ne abstraktanaga "pipla"...
(no subject) - poczobut - Dec. 26th, 2008 02:09 am (UTC) - Expand
ave2000
Dec. 25th, 2008 10:06 pm (UTC)
Цалкам згодная з heartlion.
(Anonymous)
Dec. 26th, 2008 03:43 am (UTC)
Спадар Пачобут, адумайцеся ды прыбярыце гэты пост! Што ж вы робіце?! Чалавеку 83 гады! Вы хочаце наблізіць ягоную сустрэчу зь Янам Паўлам ІІ?! Калі гэта здарыцца, беларусы праклянуць вас абсалютна заслужана! Вам асабіста за ўсё жыцьцё не зрабіць тае ласкі і дабрыні, якую зрабіў ксёндз Булька за гэтыя паўтара дзесятка гадоў. Кожны, хто сустракаўся з ксяндзом Булькам, не пацісьне вам рукі, спадар Пачобут. Нават -- калі ўсё ў вашым допісе чыстая праўда. Разьмясьціўшы гэтую інфармацыю, вы зрабілі сапраўды "геройскі" ўчынак. Цяпер вам, напэўна, дадуць прэмію за асабістую мужнасьць у журналістыцы.
poczobut
Dec. 26th, 2008 08:26 am (UTC)
Вы перацэньваеце магчымасці майго блога. А зробленую дабрыню мінулае не перакрэсьльвае, але ацэньваецца асоба па іншаму.
(no subject) - nicolaev - Dec. 26th, 2008 11:34 am (UTC) - Expand
chareuski
Dec. 26th, 2008 07:57 am (UTC)
Віншую са сьвятам Нараджэньня Божага!
Вашая інфармацыя цалкам праўдападобная. У свой час, як жыў у Вільні, падобнае было высьветлена і ў дачыненьні некаторых іншых ксяндзоў. І праваслаўны Віленскі мітараліт Хрызастом сам каяўся ў гэткіх грахах і заклікаў іншых папоў (і экзарха Філярэта) пакаяцца... Але...
Я думаю некаторыя з нашых фрэндаў таксама не хацелі бы адкрыцьця архіваў цяперашняга КДБ.
poczobut
Dec. 26th, 2008 08:32 am (UTC)
Дзякуй! Вас так сама.

Я абсалютна перакананы, што толькі адкрыццё архіваў КГБ разладуе бомбу, якой яны будуць пасьля Лукашэнкі у дэмакратычнай краіне. Іншага спосабу вырашэння гэтай сітуацыі проста няма.
(no subject) - chareuski - Dec. 26th, 2008 10:37 am (UTC) - Expand
(no subject) - poczobut - Dec. 26th, 2008 11:17 am (UTC) - Expand
(no subject) - chareuski - Dec. 26th, 2008 02:00 pm (UTC) - Expand
(no subject) - poczobut - Dec. 26th, 2008 04:16 pm (UTC) - Expand
(no subject) - chareuski - Dec. 26th, 2008 04:36 pm (UTC) - Expand
(no subject) - maksim_l - Dec. 26th, 2008 05:01 pm (UTC) - Expand
(no subject) - chareuski - Dec. 26th, 2008 06:15 pm (UTC) - Expand
(no subject) - maksim_l - Dec. 26th, 2008 06:48 pm (UTC) - Expand
(no subject) - chareuski - Dec. 26th, 2008 07:13 pm (UTC) - Expand
(no subject) - maksim_l - Dec. 27th, 2008 10:08 am (UTC) - Expand
(no subject) - chareuski - Dec. 28th, 2008 07:14 am (UTC) - Expand
(no subject) - poczobut - Dec. 26th, 2008 06:28 pm (UTC) - Expand
(no subject) - maksim_l - Dec. 26th, 2008 06:53 pm (UTC) - Expand
(no subject) - poczobut - Dec. 26th, 2008 06:58 pm (UTC) - Expand
(no subject) - maksim_l - Dec. 27th, 2008 10:10 am (UTC) - Expand
(no subject) - ex_biespart - Jan. 10th, 2009 11:53 pm (UTC) - Expand
(no subject) - chareuski - Dec. 28th, 2008 07:23 am (UTC) - Expand
(Anonymous)
Dec. 26th, 2008 09:38 am (UTC)
Дзякуй Вам, Пачобут, за Вашу сумленную працу.
Што да выпадку з Булькам, то Бог яму суддзя. Але пісаць пра тое трэба.
Веру, што і нашым беларускам Булькам, у тым ліку і тым, якія тут каментуюць, хопіць духоўнай сілы змяніць свой шлях.
e_ndrus
Dec. 26th, 2008 10:01 am (UTC)
Вітаю! Інфармацыю, якую Вы надрукавалі, пераклала супрацоўніца сайту westki.info. Параіўшыся зь мясцовымі краязнаўцамі, мы вырашылі інфармацыю прытрымаць (з-за ўзроста сп. Булькі) і надрукаваць поўную біяграфію ўжо пост мортэм. Ня хочацца браць на сябе адказнасьць, калі зь ім нешта здарыцца (там сардэчны прыступ ці што), бо сайт чытаюць у нашым рэгіёне даволі шырока.

Лічу, што друкуеце Вы гэта заўчасна. Мы давалі гэты пераклад пачытаць некалькім людзям. І з гэтай нагоды, цікава, як ён да Вас патрапіў?
poczobut
Dec. 26th, 2008 10:25 am (UTC)
Праз вашых людзей. Толькі мне казалі, што гэта ўжо вамі надрукавана.
Page 1 of 2
<<[1] [2] >>
( 102 comments — Leave a comment )

Latest Month

March 2013
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31      
Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow