May 15th, 2010

luka

Геі ў краіне Аляксандра Лукашэнкі

Не магу не пра піярыць пост Юлі Дарашкевіч пра "Славянскі гей-прайд", ці як там гэта называлася GUVD_Minsk: Признаюсь честно - ОМОНовцы разъярены, и на месилово заднеприводных настроены особенно агрессивно.

Афіцэр блеснуў інтэлектам. Васіль Сямашка з "Белапана" так сама.

З аднаго боку - калі роўнасць дык роўнасць. Несанкцыянаваныя акцыі часта разганяюць. Але пагадзіцеся не кожны дзень афіцэры МВД дэмантратыўна не хаваюць сваіх эмоцый, а журналісты незалежных СМІ салідарызуюцца з дзеяннямі міліцыі і раз'ясняюць сваю пазіцыю нецэнзурнымі словамі.

Бачна, што тэма сэксуальных меншасцяў выклікае ў значнай часткі грамадства надзвычайныя эмоцыі. І невялікая групка геяў і лесбіянак ўстане сфакусіраваць на сабе пякучую нянавісць.

Яшчэ трохі і з'явяцца тыя, хто заклікае закідваць іх каменямі...

Мне не падабаецца перахіл у іншы бок, які часцяком назіраецца ў заходнім грамадстве. Я некалькі разоў пісаў пра гэта ў ЖЖ. Але, гэта ні ідзе ні ў якое параўнанне з хваравітай рэакцыяй суайчыннікаў, на з'яўленне накалькіх (ці некалькіх дзясяткаў - была лічба 30) геяў на вуліцах Мінска.