February 9th, 2010

luka

Івянец

Дом Польскі ў Івянцы ўчора быў захоплены супрацоўнікамі МВД. Людзей сілай выцягвалі з будынка. Міліцыянты лоўка мянялі замкі ў дзверах, апячаталі ўваходы.

Карацей лібералізацыя і дэмакратызацыя была ў поўнай красе. 15 лютага ў Валожыне распачнецца працэс. Каб надаць юрыдычную афарбоўку гэтаму "беспределу" патрэбна судовае рашэнне. Позва ў суд была ўручана Тэрэсе Собаль. Натуральна, падтрымаць яе прыедзем у Валожын і мы.

***

Чалавек па прозвішчу Крят, якога я ў нядзелю не пусціў у будынак Дома Польскага на старонках друкаванага органа Адміністрацыі прэзідэнта прысвяціў маёй сціплай асобе шмат мейсца.

Пра тое як я пакрыўдзіў супрацоўніка друкаванага органа - http://www.sb.by/post/96748/

Цешыць, што орган Адміністрацыі прэзідэнта так рашуча асудзіў практыку папярэдняй акрэдытацыі на нашы мерапрыемствы, спадзяюся, што хутка Макей з пяткевіч адменяць папярэднюю акрэдытацыю журналістаў і на мерапрыемствы якія ладзіць Адміністрацыя прэзідэнта.

Ну і на прыканцы - пра Саюз палякаў я ніколі не пішу артыкулаў у "Газэту Выборчу". Натуральна, што ў дадзеным выпадку я з'яўляюся баком канфлікта і натуральна, што журналіст павінен быць "над" падзеямі якія ён апісвае. У Івянцы я быў як прадстаўнік кіраўніцтва Саюза палякаў.

І ўвогуле для мяне супрацоўнікі друкаваных органаў не журналісты, а ў лепшым выпадку піаршчыкі. Гэты фрагмент нашай размовы з спадарамі Крятам і Крывашэевым з БТ чамусьці не ўзгадалі. Ну да ладна. Агітпроп ёсць агітпроп.
luka

Сямашка - даўжнік

Паводле інфармаваных крыніцаў уладальнік "дамоў і параходаў" Станіслаў Сямашка, старшыня лукашысцкага Саюза палякаў ня мае грошай каб разлічыцца за арэнду залі "Азота" дзе ў верасні адбыўся з'езд ягонай "арганізацыі".

Нібыта "Азот" не гледзячы на "грамадны аўтарытэт" Сямашкі падаў на яго ў суд. Інфармаваныя крыніцы нават кажуць, што нібыта бяжыць пеня.

Вось такі чалавек "слова і сумлення", "сур'ёзны бізнесмен" і ўсё такое. Заплаціць та трэба ўсяго толькі два міліёны беларускіх рублёў...
orzel

Салідарнасць

Заўтра, гэта значыць 10 лютага а 15 гадзіне ў Гродне адбудзецца акцыя салідарнасці з сябрамі Івянецкага аддзела Саюза палякаў. Збіраемся ля Дому Польскага (скрыжаванне вуліц Дзяржынскага і 17 верасня ля помніка Адаму Міцкевічу).

Сымбалічна, што наша акцыя адбудзецца ў 70 ўгодкі першай дэпартацыі мясцовага насельніцвта, якую ў 1940 годзе правялі Саветы.

Распаўсюд інфармацыі вітаецца.