January 27th, 2008

war

У Галівудзе знялі баявік пра габрэйскі партызанцкі атрад

 
Рэкляма галівудскага баевіка падзеі якога разгортваюцца ў часы нямецкай акупацыі на тэрыторыі заходняй Беларусі. 
Галоўныя героі - браты Бельскія - рэальныя персанажы. Хаця зразумела іх кінавобраз будзе далёкі ад рэчаіснасці. Пра гэта дарэчы ўжо пісала польская прэса... 
Але на мой погляд сам выхад фільма узмоцніць цікавасць да апісанных падзеяў, што пазітыўна.  Можа калі і больш праўдзівы фільм здымуць?
За наводку дзякуй

gorliwy_litwin

 

Пра мае “ўцёкі за мяжу”

На працягу апошніх двух месяцаў ходзяць нейкія перманентныя чуткі, што я з’яхаў за мяжу.

 

Знаёмыя як пабачаць мяне дык адбываецца наступны дыялог:

 

-         О, а ты вярнуўся?

-         Адкуль?

-         Казалі, што ты за мяжу з’ехаў.

 

Краіны называюцца розныя – Польшча, Расея (што з Пісальнікам у Маскве, і г.д.) Спачатку не звяртаў увагу. Але тэндэнцыя надта ўстойлівая. Сёння сустрэў знаёмую бабульку, дык яна мне сказала, што гэтую навіну яна пачула па “Радыё Свабода”. Не паверыў, але на ўсялякі выпадак вырашыў праглядзець архіў ну і знайшоў:

 

Калі казаць пра супрацоўнікаў незалежных гарадзенскіх выданьняў, што спынілі выхад, то некаторыя нават уладкаваліся ў афіцыйных мас-мэдыя, іншыя — у інтэрнэт-выданьнях, а ёсьць тыя, хто зьехаў за мяжу. Два прыклады: Анджэй Пісальнік, які працаваў у газэце “День”, сёньня прадстаўляе ў Маскве буйное польскае выданьне “Rzecz Pospolita”, а ягоны калега па “Дню” Андрэй Пачобут — карэспандэнт  “Gazety Wyborczej”.

 

Я карэспандэнт “Газэты Выборчай” на Беларусі, апошняе Сяргей Астраўцоў чамусьці апусціў... Ну і такім чынам хваля чутак пра мой ад’езд за мяжу знайшла, так бы мовіць, афіцыйнае падцверджанне.

 

Таму яшчэ раз афіцыйна і канчаткова – за мяжу з’яжджаць не збіраўся і не збіраюся. Кропка.

war

Войтэк – мядведзь які стаў салдатам

Шатланцы хочуць паставіць помнік Войтку, мядведзю, які падчас Другой сусветнай вайны прайшоў разам з польскай арміяй генерала Андэрса ўвесь яе баявы шлях. Мядзведзь быў жывым талісманам адной з вайсковых частак арміі.

Самотнага малога мядведзя польскія салдаты знайшлі ў лесе і забралі з сабой. Паводле інфармацыі ангельскай прэсы, Войтэк быў залічаны ў штат арміі і атрымоўваў “давольствіе”. Пасьля заканчэння вайны разам з польскімі часткамі ён патрапіў ў Англію. Калі армію расфармавалі, Войтка аддалі у заапарк у Эдынбурге. Да канца жыцця да яго прыходзілі наведаць польскія салдаты, якія засталіся на чужыне. Калі ён хварэў і не выходзіў з сваёй клеткі супрацоўнікі заапарка спецыяльна запрашалі палякаў, найлепш у вайсковай форме, бо жывёла рэагавала толькі на загады на польскай мове...

- Wojtku, no wychodź stary – гаварыў польскі салдат і мядзведзь выходзіў з сваёй клеті і паслухмяна дазваляў правесці медычны агляд.

У лютым у Велікабрытаніі мае выйсці кніжка, якая распавядзе пра лёс Войтка.