Andrzej Poczobut (poczobut) wrote,
Andrzej Poczobut
poczobut

Гразу гарадзенскіх прастытутак абвінавацілі ў хабары

Агульнабеларуская хваля палявання на карупцыянераў у пагонах дакацілася да Гродна. Супрацоўнікамі ўпраўлення ўласнай бяспекі (УУБ УУС Гарадзенскай вобласці) затрыманы старшы оперупаўнаважаны Аддзела наркакантроля і супрацьдзеяння гандлю людзьмі Гарадзенскага РАУС капітан Святаслаў Сысой (сын былога начальніка прэсслужбы УУС палкоўніка Георгія Сысоя ).

Святаслава Сысоя затрымалі ў выніку, так званага “аператыўнага эксперымента”. У УУБ была інфармацыя, што капітан не гледзячы на добрую рэпутацыю не грэбуе, што называецца браць на лапу за закрыванне крымінальных справаў. У выніку распрацоўкі яму падаслалі агента і… на руках у мента апынуліся кайданкі.

Цікава, што ў часе калі капітан Сысой знаходзіўся ў аператыўнай распрацоўцы УУБ аб ім з’явіўся хвалебны артыкул у “Милицейском Вестнике”. Уяўляю як смяяліся УУБэшнікі чытаючы хвалебныя оды ў адрас іхняга кілента. Звычка добра пісаць пра Сысоя-малодшага з'явілася ў міліцэйскай газэты ў часы калі Сысой-старэйшы быў кіраўніком прэс-службы УУС і галоўным рэдактарам газэты.

Не ўтрымаюся і дам некалькі цытатаў:

- Старшим оперуполномоченным ОН и ПТЛ капітаном Святославом Сысоем коллеги по работе гордятся (…) открытый, коммуникабельный, инициативный.

- Практически каждый месяц капитан Сысой с коллегами участвует в рейдах и пресекает факты продажной любви.
Tags: mentos
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 10 comments