?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Апошнімі днямі калегі-журналісты дастаюць мяне пытаннямі: Чаму ты не з’язджаеш?

На першае красавіка, я хацеў напісаць у ЖЖ, сакраментальнае: “Знаходжуся па за межамі дасягальнасці беларускага КГБ”. І выключыць мабільны, а пасьля седзячы ля манітора назіраць, хто з калегаў “купіцца” на таную сенсацыю і якія будуць каментары да гэтай “падзеі”.

Але рабіць гэта не стаў. Нават у Дзень Дурня не да смеха.

Наташа Радзіна з’ехала. Раней Міхалевіч… І шмат, шмат добрых людзей вымушана было пакінуць Радзіму.

Выбар паміж турмой і эміграцыяй стары як свет. І кожны перад кім ён стае мае права на свой індывідуальны выбар. Нельга патрабаваць ад чалавека каб ён бязвінна сядзеў у турме. Дзікунствам было б калі Наташа Радзіна апынулася б у турме. Мне, спакайней ад таго, што яна, сапраўды, па за межамі дасягальнасці “ўзброеных халопаў” майго пацярпелага.

Але я сам не з’язджаю (і хоць ведаю never say never) то смела пішу, што і не збіраюся. За надта я прывязаны да Гарадзеншчыны. Тут, не гледзячы на ўсе гэтыя праслушкі і падглядванне “гламурных зайцаў”, я адчуваю сябе на сваім мейсцы, у сябе.

Мой ад’езд за мяжу стаўся б вялікім падарункам для ўсіх гэтых “паберскіх”, “рушніцкіх”, “стефановічаў” (імя ім легіён), якія старанна накладваюць кайданы на грамадства, хочуць кантраляваць Інтэрнэт і апантана цягнуць краіну ў таталітарнае мінулае.

А яны такога падарунка не вартыя. Яны ўвогуле не вартыя ніякага падарунка.

Ды і чаму я вымушаны з’язджаць? У турму пасадзяць? Пасяджу, халера не вазьме. Напішу кніжку пра лукашэнкаўскія засценкі. Ужо нейкая карысць ад зняволення будзе.

Таму, паўтараю Уладзіміра Сямёнавіча Высоцкага: «Не волнуйтесь — я не уехал, и не надейтесь — я не уеду!»

Comments

( 45 comments — Leave a comment )
Page 1 of 2
<<[1] [2] >>
minercub
Apr. 1st, 2011 09:47 pm (UTC)
Анджэй, дасылаю ўсе магчымыя прамяні падтрымкі,
Міхась.
poczobut
Apr. 1st, 2011 11:01 pm (UTC)
Дзякуй Міша!
pink_by
Apr. 1st, 2011 09:48 pm (UTC)
папрасілі перадаць :-)
Мілана: +100
poczobut
Apr. 1st, 2011 11:02 pm (UTC)
Яе відаць таксама замучалі :)
(no subject) - pink_by - Apr. 2nd, 2011 10:18 am (UTC) - Expand
barilotti
Apr. 1st, 2011 10:06 pm (UTC)
Ты малайчына.
poczobut
Apr. 1st, 2011 11:02 pm (UTC)
Дзякуй за добрае слова.
muahahahh
Apr. 1st, 2011 10:13 pm (UTC)
Анджей, не могли бы вы мне скинуть телефон минского филиала ZPB. А то я нигде не могу найти((
poczobut
Apr. 1st, 2011 11:03 pm (UTC)
В лічку дашлю заўтра.
(no subject) - muahahahh - Apr. 1st, 2011 11:03 pm (UTC) - Expand
yanka_spadar
Apr. 1st, 2011 10:15 pm (UTC)
красавец. усе муткі правільна распісаў!
прагоны бясстрашнага Пачобута)
poczobut
Apr. 1st, 2011 11:04 pm (UTC)
Пра страх "не бывает атеістов в окопах под огнём"
(no subject) - yanka_spadar - Apr. 4th, 2011 12:55 am (UTC) - Expand
pilecki
Apr. 1st, 2011 10:20 pm (UTC)
Ведаеш, у нас у рэдакцыі ўсе адзінадушна пагадзіліся на тым, што Пачобут дакладна нікуды не з'едзе :)
poczobut
Apr. 1st, 2011 11:05 pm (UTC)
Ад вас ніхто і не тэлефанаваў з такімі пытаннямі. А я адказваў па ангельску нядаўна на гэтае пытанне (увогуле з ангельскім у мяне слабавата) і не найшоў нічога лепшага каб сказаць I love my Motherlad :)
ты моцны, дзед мазай - daroha - Apr. 2nd, 2011 08:31 am (UTC) - Expand
bacharevic
Apr. 1st, 2011 10:35 pm (UTC)
Мая вам павага. Трымайцеся.
poczobut
Apr. 1st, 2011 11:06 pm (UTC)
Дзякуй.
reloky
Apr. 1st, 2011 11:01 pm (UTC)
Мужык ты, Андрэй. Гэты беспрэчна
poczobut
Apr. 2nd, 2011 06:38 am (UTC)
Так, "кто скажет, что это девочка, пусть первый бросіт в меня камень"(с) :)
(Deleted comment)
poczobut
Apr. 2nd, 2011 06:38 am (UTC)
Дзякуй
lahviniec
Apr. 2nd, 2011 02:51 am (UTC)
павага!
Вельмі трапна ды пранікнёна, дзядзька!
Трымайся!
У жыцьці ёсьць час ды месца для Ўчынку. Ты такіх Учынкаў робіш шмат. ПАВАГА!
poczobut
Apr. 2nd, 2011 06:38 am (UTC)
Re: павага!
Дзякуй
tcalavek
Apr. 2nd, 2011 08:54 am (UTC)
пацісну руку пры сустрэчы!трымайся...
poczobut
Apr. 2nd, 2011 10:01 am (UTC)
трымаюся!
emarinicheva
Apr. 2nd, 2011 09:04 am (UTC)
Держитесь!
poczobut
Apr. 2nd, 2011 10:01 am (UTC)
Спасибо
(no subject) - emarinicheva - Apr. 2nd, 2011 10:02 am (UTC) - Expand
alicebrown
Apr. 2nd, 2011 09:48 am (UTC)
Храни Вас Бог!
poczobut
Apr. 2nd, 2011 10:01 am (UTC)
Спасибо
ex_krywal
Apr. 2nd, 2011 11:15 am (UTC)
перапосціў для падтрымкі і розгаласу :)
poczobut
Apr. 2nd, 2011 04:09 pm (UTC)
Дзякуй
nil_la
Apr. 2nd, 2011 11:35 am (UTC)
респект вам и уважуха! :) пусть даст Бог что бы до тюрьмы все же не дошло.
poczobut
Apr. 3rd, 2011 09:04 am (UTC)
Спасібо.
Page 1 of 2
<<[1] [2] >>
( 45 comments — Leave a comment )

Latest Month

March 2013
S M T W T F S
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31      
Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow