Home

Advertisement

Previous Entry | Next Entry

Генерал Генадзь Хацько больш не кіруе гарадзенскай міліцыяй. Аляксандар Лукашэнка ўчора накіраваў яго ў адстаўку.

І што, Вы думаеце справа катэджа генерала Гены, якая распачалася некалькі месяцаў таму і нарабіла шмат шухеру ў Гродна і якую я ў "гордом одіночестве" асвятляў на старонках свайго ЖЖ, скончылася?

Не, даражэнькія!

Інфармаваныя крыніцы сцвярджаюць, што ад генерала запатрабавалі вярнуць у дзяржаўны буджэт больш за 200 тысячаў даляраў. І толькі тады будзе ўсё.

***

Пару словаў пра генерала Гену.

Генерал Гена ўсё жыццё хацеў стаць генералам. Яшчэ больш хацела каб ён стаў генералам, ягоная жонка. Распавядаюць, што яшчэ ў часы калі Гена быў простым і сціплым капітанам, яна казала сваім сваякам і знаёмым, што прыйдзе той момант і Гена будзе генералам, а яна генеральшай. І калі радасная падзея наканец-та адбылася і на плячах Хацька заблішчэлі генеральскія пагоны Гена і ягонае сямейства страцілі пачуццё рэальнасці.

У народзе гэтая з'ява называецца проста "башню сарвала".

Генерал Гена адчуў сябе ледзь не пупом Гродзенскай вобласці. І дайшло да таго, што генерал ўжо абсалютна не саромеўся. Пра будаўніцтва ягонага катэджа, ўдзел у якім прымала ледзь не ўсё ўпраўленне ўнутраных справаў, шушукаліся ва ўсіх больш-менш сур'ёзных кабінетах Гродна. Хто з злобай, а хто і з заздрайсцю. Маўляў умее генерал Гена "кучарава" жыць.

Шушукаліся і да шушукаліся :-) Дайшло не тое, што да УКГБ па Гарадзенскай вобласці, а да самога сталічнага Савета бяспекі. Пачалася праверка, генерала Гену накіравалі ў адпачынак...

Не гледзячы на тое, што парушэнні заканадаўства відавочны і доказы іх былі ў наяўнасці нельга было спрагназаваць у які бок пойдзе справа генерала. Яшчэ ў жніўні, калі генерал Гена, выйшаў з прымусовага адпачынку і на кароткі час узяў бразды праўлення УУС ў свае рукі здавалася, што яму ўдалося. Дарэчы ледзь не першае, што генерал Гена зрабіў тады гэта пачаў шукаць адкуль у мяне інфармацыя пра ягоныя прыгоды.

(Як я даведаўся, што мой ЖЖ чытаюць "дзе трэба", я распавяду неяк іншым разам.)

Толькі Гена хоць і генерал, але чалавек недалёкі. Знайсці крыніцу інфармацыі ён так і не здолеў. А тут яго самаго накрыла чарговай хваляй скандала.

ЗЫ. Учора агенства "Белапан" спасылаючыся на свае крыніцы паведаміла, што генерал Гена "на бальнічным". Выкінце вы свае крыніцы на сметнік! Яны вас не інфармуюць, а дэзыінфармуюць. Ён даўно быў адхілены ад сваёй пасады!

Tags:

Comments

( 3 comments — Leave a comment )
[info]kill_backa wrote:
Nov. 4th, 2009 09:10 am (UTC)
Адпаведны ўказ падпісаў 3 лістапада Аляксандр Лукашэнка, паведаміла прэс‑служба прэзідэнта.
Ну гэта толькі учора было, а не "даўно".
[info]poczobut wrote:
Nov. 4th, 2009 09:13 am (UTC)
Паміж адхілены ад пасады і адпраўлены ў адстаўку істотная розьніца.
[info]zhozh wrote:
Nov. 4th, 2009 09:16 am (UTC)
Цяпер уся надзея на генералаў, як у Латынскай Амерыке ;-)
( 3 comments — Leave a comment )