Аляксандар Здвіжкоў за перадрукоўку карыкатур з дацкай газэты атрымаў тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Мусульмане па рознаму ацэньваюць гэты прысуд. Адныя кажуць, што за надта сурова пакаралі журналіста, іншыя, што ўсё адбылося ў адпаведнасці з заканадаўствам і абураюцца ўвагай СМІ да гэтага працэсу.
Размаўляў з адвакаткай Маяй Аляксандравай, яна бараніла Здвіжкова, кажа, што псіхічна Аляксандар быў падрыхтаваны менавіта да такога суровага прысуду. Гэта добра, значыць яго не зламалі турэмыня выпрабаванні. Мне вельмі прыкра, што калега, сядзіць у турме. Але праўда такая, што сёння ў Беларусі працуючы журналістам трэба быць да гэтага падрыхтаваным. Нажаль...
Пра цынізм дзяржаўнага абвінавачвання ўжо пісаў, дадаць хачу толькі тое, што аказваецца ініцыятарам звароту мусульманаў у Камітэт па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў быў сам камітэт.
Улады нахабна выкарысталі мусульманаў дзеля сваіх палітычных цэляў.

